Pages

2011-12-05

Папярэджаньне кітайскага прафэсара

Кітайскі генэрал-маёр Чжан Жаажонг, заявіў (як паведамляецца), што Кітай павінен быць гатовы весьці Трэцюю сусьветную вайну ў выпадку, калі Іран падвергнецца нападу з боку Злучаных Штатаў. Паводле лёгікі Чжана, бясьпека Кітая зьвязаная зь бясьпекай Ірана. Чжан таксама выказаў меркаваньне, што Кітаю, магчыма, прыйдзецца весьці такую вайны па ўнутрыпалітычных прычынах; а менавіта таму, што кітайская эканоміка астывае, і тое ж будзе адбывацца з падтрымкай насельніцтвам кіруючай Камуністычнай партыі. У дрэнныя эканамічныя часы сусьветная вайна скіруе народную незадаволенасьць на зьнешняга ворага.

Чжан Жаажонг – прафэсар Кітайскага ўнівэрсытэта нацыянальнай абароны. У 1999 годзе ён апублікаваў кнігу пад назвай “Хто наступная мэта?” Канешне, наступная мэта – гэта Амэрыка. Напісаўшы гэтага, Чжан ня проста выказаў асабістае меркаваньне. Кітайскі рэжым – камуністычны, і гэта сапраўды штосьці азначае – хоць гэтае значэньне маскіруецца за фасадам мірнага супрацоўніцтва і эканамічнага партнэрства. Камуністы старанна імкнуцца зьнішчыць сусьветны капіталізм. Таму капіталізм у Кітаі быў пабудаваны Камуністычнай партыяй для камуністычных мэтаў. Тыя, хто ня ведаюць гэтага, забыліся пра асновы палітыкі. Канешне, лепшыя камэнтатары кітайскіх мэдыяў сказалі б, што генэрал Чжан перабольшвае і не прадстаўляе афіцыйную пазыцыю Кітая. Але калі тое, што ён сказаў, было няправільным ці абуральным, чаму ўрад ня звольніў яго з займаемай пасады?


Аднак ці зьяўляецца камэнтар Чжана сур'ёзным? Ці можа Кітай весьці сусьветную вайну супраць Злучаных Штатаў для падтрымкі Ірана? Відавочна, што Кітай ня зможа зрабіць гэта ў адзіночку. Расеі прыйдзецца далучыцца да Кітая, таму што Кітай ня мае дастатковага ядзернага арсэнала. Гэта так, нягледзячы на тое, што дасьледніцкі праект Джорджтаўнскага ўнівэрсытэта, ажыцьцёўлены пад кіраўніцтвам былога супрацоўніка Пэнтагона, даў правільную ацэнку таго, што Кітай можа мець да 3000 ядзерных боегаловак [разьмешчаных] у падземных тунэлях. Канешне, гэтае сьцьвярджэньне было аспрэчана. “Блог стратэгічнай бясьпекі” Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў (FAS) паведамляе, што “Кітай ня мае 3000 адзінак ядзернай зброі”, і прыводзіць у якасьці аргумэнта тое, што Кітай вырабіў прыкладна дзьве тоны збройнага плютонію, якога дастаткова толькі каб зрабіць 450-650 боегаловак. Аднак можна задаць пытаньне, ці сапраўды мы ведаем, якой колькасьцю ядзернага матэрыялу валодаюць кітайцы? 363-старонкавае дасьледаваньне Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту было часткова заснаванае на 400-старонкавым падручніку, выдадзеным Кітайскім стратэгічным ракетным корпусам (Другім артылерыйскім), і прымае пад увагу велізарныя маштабы ваеннай сыстэмы тунэляў Кітая. Навошта існуе такая сыстэма, калі не для захоўваньня ядзернай зброі?

Кітай заўсёды быў скрытным наконт аспэктаў яго ваеннай моцы. Нядаўна кітайцы здолелі стварыць новую клясу падводных чаўноў так, што заходнія ваенныя аналітыкі ня ведалі пра іх існаваньне, пакуль яны не былі пабудаваныя і ўведзеныя ў дзеяньне. Такі ўзровень сакрэтнасьці і пасьпяховасьць гэтай сакрэтнасьці пра штосьці нам гавораць. Палітыка Кітая ў дачыненьні да ЗША не зьяўляецца сяброўскай. Палітыка Кітая заключаецца ў выкарыстаньні капіталізму супраць капіталістаў, і выкарыстаньні міру як сродку для вайны. Эканамічнае разьвіцьцё Кітая мае стратэгічнае вымярэньне. Нядобрасумленная гандлёвая дзейнасьць Кітая мае стратэгічнае значэньне. Палітыка Кітая ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе забясьпечыла яго новымі саюзьнікамі і ваеннымі пазыцыямі, з дапамогай якіх Кітай можа закрыць ключавыя водныя шляхі. Кітайская ваенная дапамога несупынна ідзе да ворагаў Амэрыкі ва ўсім сьвеце, а гандаль з Амэрыкай дае грошы на гэтыя і іншыя стратэгічныя апэрацыі.

2 сьнежня інфармацыйнае агенцтва “Associated Press” апублікавала артыкул пад назвай “Міністар: Кітай хоча інвэставаць у дарогі і чыгункі ЗША” аўтарства Джо Макдональда. Выкарыстоўваючы свае даляравыя актывы, Кітай жадае інвэставаць у інфраструктуру ЗША і Вялікабрытаніі. Ці зьяўляюцца такія інвэстыцыі бясшкоднымі? Або гэта частка доўгатэрміновага пляну? Можна сьцьвярджаць, што такія інвэстыцыі ня могуць быць бясшкоднымі. У сапраўднасьці спэцслужбы Кітая і Народна-вызваленчая армія ўжо даўно пранікаюць у Канаду, спрабуючы пракласьці стратэгічную магістраль да флянгу Амэрыкі. Сакрэтнае дасьледаваньне, праведзенае Каралеўскай канадзкай коннай паліцыяй (RCMP) і канадзкай службай выведкі (CIS) у чэрвені 1997 года выявіла існаваньне “шматбаковай пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Канады на аснове канкрэтных фактаў, узятых з банкаў дадзеных” праваахоўных органаў і разьведвальных службаў. Былыя канадзкія чыноўнікі, якія ведалі аб дакладзе, публічна папярэдзілі, што кітайскія камэрцыйныя (і крымінальныя) сындыкаты карумпуюць Канаду знутры. Па-сутнасьці, тыя, хто спрабаваў спыніць кітайскае пранікненьне ў Канаду, пацярпелі паразу, калі “Sidewinder Report” быў праігнараваны і забыты.

Згодна “Sidewinder Report”, “кітайскі ўрад спрабуе атрымаць уплыў на канадзкую палітыку з дапамогай [бізнэс] альянсаў, павялічваючы магчымасьць узьдзеяньня на некаторыя эканамічныя рычагі краіны”. Як было растлумачана ў дакладзе, кітайскія грошы выкарыстоўваюцца для атрыманьня стратэгічнага пляцдарму ў эканоміцы краіны: “З гэтай мэтай яны першапачаткова набываюць або ствараюць у Канадзе легальныя кампаніі, якія, ужо будучы пад іх кантролем, набываюць іншыя кампаніі і гэтак далей”. У выніку ствараецца эфэкт даміно, які “дзейнічае як добра спрадзеная павуціна або сетка ў стратэгічна важных пунктах”.

Кітайскае ваеннае будаўніцтва ў спалучэньні з кітайскім эканамічным пранікненьнем у Канаду і ЗША не зьяўляецца часткай нявіннай гульні. Гэта частка стратэгічнай гульні з канчатковай мэтай зьнішчыць Злучаныя Штаты як сусьветную эканамічную і ваенную сілу. Вынікам гэтага зьнішчэньня стане жудасная жорсткасьць, тэрор і шматлікія сьмерці. Толькі калі проста зьвярнуць увагу на ўзрастаючую эфэктыўнасьць антыамэрыканскай агітацыі і прапаганды, можна атрымаць некаторае ўяўленьне аб мяркуемай і інсьпіраванай камуністамі “пасьлядоўнасьці падзей”.

Генэрал-маёр Чжан не адзіны, хто гаворыць аб сусьветнай ядзернай вайне. У мінулым месяцы расейскі адмірал Віктар Краўчанка сказаў “Известиям”, што напад на расейскія ваенныя караблі, якія абараняюць Сірыю, “будзе разглядацца як аб'ява вайны з усімі вынікаючымі наступствамі”. Іран і Сірыя знаходзяцца ў саюзе з Расеяй і Кітаем. Будучыня Блізкага Ўсходу ў пэўным сэнсе зьвязаная з плянамі Расеі і Кітая. Паколькі Расея актыўна садзейнічае стварэньню ў Іране інфраструктуры для ядзернай зброі, непасрэдная ядзерная вайна паміж Амэрыкай і Расеяй (або Амэрыкай і Кітаем) у сапраўднасьці не прадбачыцца. Усё робіцца для таго, каб будучая ядзерная вайна адбывалася паміж вар'яцкімі іранскімі ісламістамі і “амэрыканскімі імпэрыялістамі”. Прытрымліваючыся гэтага пляну, Масква прымае стратэгічную мадэль, вынайдзеную Іосіфам Сталіным. Гэта Сталін зрабіў магчымым напад Гітлера на Польшчу ў 1939, справакаваўшы вайну паміж Германіяй і Захадам. Сёньня Масква робіць магчымым напад Ірана на Ізраіль, правакуючы вайну, якая прынясе выгаду Расеі. У рэшце рэшт, калі Іран закрые Армузскі праліў, расейцы будуць атрымліваць звышпрыбыткі ад экспарту нафты.

Голас кітайскага генэрал-маёра Чжана – адзін з мноства галасоў. Ён зьяўляецца часткай хору з расейскіх, сірыйскіх, іранскіх, паўночнакарэйскіх і вэнэсуэльскіх галасоў. Цяжка сказаць, ці не блефуе антызаходняя кааліцыя. Гэтыя краіны не падзяляюць лібэральны заходні клопат аб чалавечым жыцьці. Дэмакратыя і свабода не зьяўляюцца каштоўнасьцямі, якія яны прымаюць. Здаецца, што перш за ўсё яны ўлічваюць магчымасьць ядзернага ўдару, які можа быць выкарыстаны для стварэньня роўных умоваў гульні.

5 сьнежня 2011

Copyright © 2011 J.R. Nyquist
Warning from a Chinese Professor


 

No comments: