Pages

2011-10-17

Ісьціна і фінансавы крах

Сёньняшнія вулічныя пратэсты супраць Уол-Стрыт паказваюць, што многія грамадзяне абвінавачваюць Уол-стрыт у эканамічных цяжкасьцях у краіне. Нават прэзыдэнт ЗША выказаў спачуваньне пратэстуючым. У апошнія дні пратэстоўцы змагаліся з паліцыяй на Манхэтане з крыкамі “Не! Мы ня пойдзем!” Гэтыя дзеці Амэрыкі верагодна лічаць, што традыцыйная крыніца амэрыканскага росквіту зьяўляецца прыстанішчам зла. Гэты пункт гледжаньня быў абагулены ў 2010 годзе у дакумэнтальным фільме пад назвай “Унутраная праца”. Фільм абмалёўвае “сыстэматычную карумпаванасьць Злучаных Штатаў сфэрай фінансавых паслуг...” Большасьць крытыкаў далі фільму высокую ацэнку. Але эканамічны рэдактар выданьня “BarronsДжын Эпштэйн у сваім аглядзе ў кастрычніку 2010 года папярэдзіў чытачоў, што абурэньне дакумэнтальнага фільму было “ня верна адрасаваным”. Тыя, хто глядзелі фільм, піша Эпштэйн, “па-ранейшаму застануцца з цьмяным уяўленьнем карэнных прычын таго, што адбылося, і такім жа цьмяным разуменьнем таго, што павінна быць зроблена, каб прадухіліць яго паўтарэньне”. Людзі, якія зрабілі фільм, не былі фінансавымі экспэртамі.

У 2009 годзе Кармэн М. Рэйнхарт і Кенэт С. Рогаф апублікавалі кнігу пад назвай “Цяпер іншы час: восем стагоддзяў фінансавай дурасьці”. Паводле Рэйнхарт і Рогафа: “... на працягу стагоддзяў фінансавыя крызысы прытрымлівацца рытму росту і спаду”. Наш час не адрозьніваецца ад іншых часоў. Мы схільныя памыляцца, як і нашы продкі. Мы бачылі папераджальныя знакі і ігнаравалі іх. Інфляцыя цаны актываў і ўзрастаньне фінансавага рычага штосьці значыць. Занадта шмат крэдытаў ствараюць бурбалку і азначаюць гару даўгоў. Урад, які ня можа жыць па сродках ў часы дабрабыту, у цяжкія часы зваліцца з абрыву. “У сярэднім, – адзначылі Рэйнхарт і Рогаф, – на працягу трох гадоў пасьля банкаўскага крызысу дзяржаўны доўг павялічваецца на 86 адсоткаў”.

Калі бурбалкі лопаюцца, багацьце губляецца, а грамадзтва пакутуе ад буйнога спаду. Як адзначылі Рэйнхарт і Рогаф, “наступства сыстэмных банкаўскіх крызысаў уключае працяглы і выразны спад у эканамічнай дзейнасьці і ўскладвае значныя нагрузкі на дзяржаўныя рэсурсы”. У працэсе балянсаваньня сыстэмы назапашваюцца велізарныя дзяржаўныя даўгі. У рэшце рэшт, гэтыя даўгі не магчыма выплаціць. Дэфолт становіцца непазьбежным.

Дэфолт – гэта унівэрсальны фэномэн. Гэта ня проста зьява [характэрная] для краінаў, якія разьвіваюцца. Мы павінны проста паглядзець на цяперашнюю сытуацыю ў Эўропе і Амэрыцы. У дэмакратычнай сыстэме, аднак, доўг становіцца палітызаваным. Адначасова ўрады схільныя захоўваць нізкі ўзровень празрыстасьці ў дачыненьні да сваіх рахункаў. Урад таксама лічыць за лепшае маскіраваць інструмэнт дэфолту (г.з. інфляцыю).

Гісторыя паказвае, што фінансавыя сыстэмы зьяўляюцца ломкімі, упэўненасьць – пераменлівай, а ўрады – неэканомнымі. Працяглы пэрыяд росквіту пасылае няправільны сыгнал інвэстарам і ўраду. Людзі разбэшчаныя мінулымі посьпехамі. Яны чакаюць, што будучыня будзе нагадваць нядаўняе мінулае. Яны забываюць, што здарылася зь іх дзядулямі і бабулямі. Паводле Рэйнхарт і Рогафа, “У гісторыі фінансавых крызысаў мы зноў і зноў бачым, што калі катастрофу чакаюць, яна ў рэшце рэшт здарыцца. Калі краіны занадта глыбока залазяць у даўгі, яны рухаюцца да непрыемнасьцяў. Калі зьвязаны з даўгамі імклівы рост цаны актываў здаецца занадта добрым, каб быць праўдай, то гэта, верагодна, яны.

Гэта ўласьцівасьць чалавечай прыроды – паўтараць пэўныя памылкі. Гэта уласьцівасьць чалавечай прыроды – казаць “Цяпер іншы час”. Тыя, хто гавораць, што мы ня можам атрымаць яшчэ адну Вялікую Дэпрэсію, памыляюцца. Тыя, хто кажуць, што ўрад Злучаных Штатаў ня можа аб'явіць дэфолт, таксама памыляюцца. Як адзначаюць аўтары, “традыцыйная грамадзкая фінансавая літаратура папярэджвае аб недальнабачнасьці ўраду пры кіраваньні бюджэтным дэфіцытам і яго хранічнай няздольнасьці ацаніць доўгатэрміновы цяжар, які ўскладзе на іх грамадзян абслугоўваньне доўгу”. Існуе фундамэнтальная сувязь паміж каляпсам і доўгам.

Капіталістычная сыстэма далёкая ад дасканаласьці. Яна спараджае цыкл спаду і росту. На працягу васьмі стагоддзяў фінансавых крызысаў, апісаных Рэйнхарт і Рогафам, сусьветная эканоміка зазнала велізарны рост. Крызыс быў часткай платы за гэты рост. Вы ня можаце мець яркую і творчую эканамічную сыстэму без дадатку “творчага разбурэньня”. У тых дыктатараў або дэмагогаў, якія стрымлівалі капіталістычную сыстэму з-за яе “эксцэсаў”, атрымалася ўсталяваць толькі жахлівую галечу для большасьці сваіх грамадзян. У такіх эканоміках існуе толькі крызыс.

Вулічныя акцыі пратэсту не гарантуюць аднаўленьне эканомікі. Магчымасьць лепшай будучыні гарантуе толькі свабода купляць і прадаваць. Гэтаму вучыць гісторыя. Гэта тое, што трэба ведаць пратэстоўцам на Ўол-стрыт.

17 кастрычніка 2011

Copyright © 2011 J.R. Nyquist
The Truth and Financial Meltdown

No comments: