Pages

2010-09-17

Той, хто ведае, зразумее

На думку некаторых экспэртаў, амэрыканская эканоміка знаходзіцца на адлегласьці адной “падзеі” ад катастрафічнай пасьлядоўнасьці. Мой уласны варыянт гэтай пасьлядоўнасьці выглядае прыкладна так: па-першае, абваліцца даляр, па-другое, рэакцыя ўраду перашкодзіць любой магчымасьці аднаўленьня, па-трэцяе, пачнуцца палітычныя хваляваньні і дэстабілізацыя, нарэшце, абарончая функцыя дзяржавы дасьць збой, бо зьнешнія і ўнутраныя ворагі скарыстацца слабасьцю краіны. Гэтая пасьлядоўнасьць, верагодна, была б абсурдам, калі б гэта была толькі мая пасьлядоўнасьць. На жаль, гэтую пасьлядоўнасьць яшчэ ў 1960-х прыдумалі савецкія стратэгі. Паўстагодзьдзя таму яна была суцэльнай асновай для савецкага стратэгічнага пляну. Працы па меншай меры двух перабежчыкаў з краін Савецкага блёка падказваюць, што гэты ж плян абумовіў кантраляваны “каляпс” камунізму ва Ўсходняй Эўропе ў 1989–1991. Ён адрозьніваўся ад некантралюемага каляпсу капіталізму, якога савецкія стратэгі чакалі таксама.

Самаразбуральны шлях буржуазнага грамадзтва – гэта тое, што камуністы цалкам здольныя ўявіць. Яны гатовы асуджаць эгаістычны “індывідуалізм” капіталістычнага грамадзтва, распад супольнасьці, цяжкія наступствы неабмежаванай прагнасьці. Але сьмерць Амэрыкі прысьпешваюць іншыя фактары. Амаль усе яны пералічаны ў разьвітальным звароце Джорджа Вашынгтона. “Як вельмі важную крыніцу сілы і бясьпекі, ашчаджайце дзяржаўную пазыку, – сказаў Вашынгтон. – Адзін са спосабаў яе захаваньня палягае ў тым, каб выкарыстоўваць яе так скупа, як толькі магчыма”. Акрамя таго ён параіў амэрыканцам пазьбягаць “таксама назапашваньня доўгу, ня толькі ўнікаючы выпадкаў траты, але ў мірны час энэргічнымі намаганьнямі выплачваць даўгі, якія выклікалі непазьбежныя войны, не перакідаючы невысакародна на нашчадкаў той цяжар, які мы самі павінны несьці ...”.

Амэрыканскія лідэры праводзяць палітыку, якая кідае выклік парадзе Вашынгтона. Урад марнуе занадта шмат грошай, і будзе працягваць траціць занадта шмат грошай. Паглядзіце на тое, што адбываецца сёньня. Існуюць шматлікія дзяржаўныя праграмы, і ўрад павінны плаціць, пакуль сыстэма цалкам не збанкрутуе. Таму можна прадбачыць, што ўзброеныя сілы ЗША разбурацца, калі амэрыканская фінансавая сыстэма нарэшце абваліцца. Нават нашы ворагі разумеюць гэта і зь нецярпеньнем гэтага чакаюць. Пры цяперашнім рэжыме амэрыканскі народ, здаецца, вырашыў спажыць кукурузнае зерне, прызначанае для будучага ўраджаю. Таму вораг пытаецца ў сябе: “Якім чынам можна саштурхнуць Амэрыку з краю? Як можна прысьпешыць працэс разбурэньня?”

Дзевяць гадоў прайшло з таго часу, калі тэрарысты зьнішчылі Сусьветны гандлёвы цэнтар і падпалілі Пэнтагон. Матывам тэрарыстаў быў іслам (як мяркуецца). Мэтай атакі быў эканамічны сабатаж (што больш дакладна). Можна сказаць, што Амэрыку саштурхнулі ў той час, калі яна прагульвалася па краі эканамічнай прорвы. Менавіта ў гэтым кантэксьце мы павінны разглядаць абвінавачваньні былога афіцэра КГБ–ФСБ Аляксандра Літвіненкі, які заявіў, што за Аль-Каідай стаяў КГБ. Літвіненка сьцьвярджаў, што другі чалавек ў Аль-Каідзе – Айман аль-Завахіры – быў даўнім агентам КГБ. Праўдападобнасьць сьцьвярджэньню Літвіненкі надае той добра вядомы факт, што Крэмль атруціў Літвіненку радыеактыўным палоніем-210. Рэчыва, якое выкарыстоўвалася каб яго забіць, было абсурдна дарагім і экзатычным, што ўказвае на ўрадавую падтрымку забойства. Асноўныя сродкі масавай інфармацыі пацьвердзілі заключэньне афіцыйнага расьсьледаваньня, а менавіта тое, што Літвіненка быў забіты агентамі Крамля.

Цікавае дапаўненьне да паказаньняў Літвіненкі прагучала 9 верасьня 2010 года на “Рэха Масквы”. Былы член расейскага парлямэнту Канстанцін Баравы даў інтэрвію Тацьцяне Фельгенгауэр, у якім ён адкрыў штосьці зьвязанае з тэрактамі 11 верасьня – тое, што падмацоўвае абвінавачваньні Літвіненкі. Апісваючы тэракты 1999 года ў Расеі, якія дазволілі Пуціну і яго калегам з ФСБ–КГБ захапіць уладу, Баравы зьвярнуў увагу на змову на самым высокім узроўні, а менавіта, ён сказаў, што атакі былі сродкам каб спыніць прасоўваньне свабоды і капіталізму ў Расіі. КГБ меў неабходнасьць зноў заявіць аб сабе і апраўдаць паступовае вяртаньне да савецкіх мэтадаў шляхам арганізацыі тэрарыстычных актаў, у якіх павінны былі абвінаваціць мусульманаў з Чачні. Баравы спадзяваўся, што расейскі народ усхопіцца. Ён спадзяваўся, што людзі зразумеюць, кім зьяўляліся сапраўдныя тэрарысты. Але гэтага не адбылося. “На самой справе, – сказаў Баравы, – [палітычная] тактыка і тэхналёгія [маніпуляцыі], якія былі выпрабаваны ў ходзе падрываў жылых дамоў [у 1999 г.], працуюць. Грамадзтва палохаецца кожны раз. І значная частка грамадзтва рэагуе вельмі проста – яны гуртуюцца вакол улады”. Затым Баравы зьвярнуў увагу на інфармацыю, якая сьведчыць аб тым, што КГБ таксама стаяў за тэрактамі 11 верасьня.

“Калі былі ўзрывы дамоў у верасьні 1999 г., я правёў прэс-канфэрэнцыю, – сказаў Баравы. – У маім распараджэньні апынуліся дадзеныя, вельмі сур'ёзныя. Апынуліся дадзеныя ... наконт ЗША, якія я перадаў ФБР”. Кантакт, які перадаў гэтыя “сур'ёзныя дадзеныя”, засьведчыў, што на самой справе за выбухамі жылых дамоў стаяла ФСБ. Але гэта ня ўсё. “Акрамя таго, – патлумачыў Баравы, – ён мне перадаў … абсалютна абсурдную інфармацыю наконт Злучаных Штатаў, 1999 год, пра тое, што нейкі бін Ладэн зьбіраецца тарпэдаваць на Боінгах хмарачосы”.

Калі Баравы даведаўся пра гісторыю аб бін Ладэне, як недарэчна гэта ні гучала ў 1999 годзе, ён адчуў сябе абавязаным сказаць штосьці амэрыканцам. Таму, калі ён праз месяц падарожнічаў у Злучаныя Штаты, ён хацеў перадаць інфармацыю, не выстаўляючы сябе на сьмех. Таму ён зьвярнуўся да амэрыканцаў з выбачэньнямі на той выпадак, калі інфармацыя прагучыць ненармальна: Усама бін Ладэн зьбіраецца ўдарыць авіялайнэрамі па амэрыканскіх хмарачосах. “Я перадаў ім гэтую інфармацыю, – сказаў Баравы. – Ну вось, гэта самае і адбылося”.

Такім чынам, як расейцы ў Маскве ведалі пра тэракты 11 верасьня за два гады наперад? Калі Баравы кажа праўду, ёсьць толькі адзін верагодны адказ на гэтае пытаньне. Расейцы доўга рыхтавалі тое, што Генэральны штаб ведае як “увэртуру”, якая была апісана перабежчыкам ГРУ Віктарам Суворавым як
“сэрыя буйных і дробных апэрацый, мэтай якіх зьяўляецца, напярэдадні сапраўдных вайсковых апэрацый, аслабленьне маральнага духу праціўніка, стварэньне атмасфэры ўсеагульнай падазронасьці, страху і няўпэўненасьці, адцягненьне ўвагі армій і паліцэйскіх сіл праціўніка на велізарную колькасьць розных аб'ектаў, кожны зь якіх можа стаць мэтай наступнай атакі”. [Спэцназ]
Па словах Суворава, увэртура ажыцьцяўляецца супрацоўнікамі спэцслужбаў з краін-сатэлітаў і “наймітамі, завэрбаванымі праз пасярэднікаў”. Мэтад, які прымяняецца ў гэтых апэрацыях, вядомы як “шэры тэрор”. Па словах Суворава, гэта “той від тэрору, які ніколі не зьвязваецца з імем Савецкага Саюзу”. Масква не пакідае сваёй візытнай карткі. Замест гэтага, выкарыстоўваюцца карткі іншых людзей. “Тэрор адбываецца ад імя ўжо існуючых экстрэмісцкіх груп, не зьвязаныя якім-небудзь чынам з Савецкім Саюзам, або ад імя фіктыўных арганізацый”.

У пэрыяд шэрага тэрору расейскія дывэрсійныя апэрацыі “павінны ўспрымацца як стыхійныя бедзтвы, дзеяньні сіл, непадуладных чалавечаму кантролю, памылкі людзей, або як тэрарыстычныя акты ...”. Дапамагаючы кампаніі тэрору, таксама будзе прысутнічаць кампанія дэзінфармацыі, накіраваная на разбурэньне аўтарытэту ўраду. Верагодныя скандалы будуць створаны літаральна зь нічога. Генэралаў і палітыкаў будуць даводзіць да самагубства. КГБ і ГРУ счысьцяць пыл са старых спраў – асабліва са спраў на самых уплывовых на Захадзе людзей. Гэтыя мужчыны і жанчыны ў першую чаргу стануць мішэнямі для зьнішчэньня. Мэтады будуць уключаць паклёп і інсынуацыі. “Галоўнымі ахвярамі цяпер становяцца людзі, якіх Саветы спрабавалі завэрбаваць, але пацярпелі няўдачу. Зараз старанна адрэдагаваныя і анатаваныя матэрыялы трапляюць у рукі прэсы”, – адзначыў Сувораў.
Савецкая выведка ў свой час спрабавала завэрбаваць тысячы, нават дзесяткі тысяч людзей. У іх лік уваходзяць маладыя лейтэнанты, якія цяпер сталі генэраламі, і трэція сакратары, якія цяпер сталі амбасадарамі. Усе яны адкінулі савецкія намаганьні завэрбаваць іх, і ў цяперашні час савецкая выведка помсьціць за іх адмовы. [Спэцназ]
Уявіце сабе разгубленасьць і разбурэньне ўладнай структуры, якія будуць прысутнічаць на гэтым апошнім этапе апэрацыі. Самым надзейным людзям перастануць давяраць. Толькі тыя, каго савецкая выведка завэрбавала на самай справе, несумненна будуць вольнымі ад скандалаў. Адначасова будзе заваёўваць аўтарытэт рух за мір. Тыя, хто падазрае Маскву, страцяць усякі давер. Нарэшце, калі шэры тэрор адыграе сваю ролю, расейцы і іх камуністычныя саюзьнікі пяройдуць да адкрытай вайны: “чырвонага тэрору”.

Калі вы думаеце, што “ўвэртура” – гэта прыдумка, вы глыбока памыляецеся. Тое, што Сувораў апісаў у сваёй кнізе, напісанай у сярэдзіне 1980-х, зьяўляецца сапраўднымі плянамі сапраўдных людзей – сьмяротных ворагаў Злучаных Штатаў, поўных рашучасьці зьнішчыць Амэрыку назаўжды. Канстанцін Баравы – усяго толькі адзін сьведка з многіх, якія расказваюць вам тую ж гісторыю. Літвіненка расказаў гэтую гісторыю больш дакладна, і быў атручаны. Баравы прапануе некалькі фактаў і спадзяецца, што людзі “прачнуцца”. Вядома, ён ведае, што яны так ня зробяць.

Нядаўна ў амэрыканскай газэце “Savannah Morning News” (Ранішнія навіны Саваны) зьявіўся артыкул, якія мае дачыненьне да гэтай тэмы і наводзіць на пэўныя думкі. Памочнікі шэрыфа графства Эфінгам арыштавалі трох мужчын (двух з “былой” Савецкай Расіі і аднаго з “былога” Савецкага Казахстану) паблізу электрастанцыі на шашы Олд Аўгуста (Old Augusta Road) а першай гадзіне ночы ў нядзелю 5 верасьня. Мужчыны мелі з сабой мачэтэ, рыдлёўку, кусачкі і лыжныя маскі. Згодна з “Savannah Morning News”, адзін з мужчын “меў чорныя шаўковыя панчохі ў сваёй пярэдняй левай кішэні”. Канешне, усе трое былі вызвалены пасьля таго, як іх дапыталі супрацоўнікі Аб'яднанай групы па барацьбе з тэрарызмам.

Задачай савецкага спэцназу (спэцыяльных сілаў), які трэніруецца ў ЗША пад выглядам “турыстаў”, зьяўляецца пранікненьне ў ЗША перад ядзернай вайной і нэўтралізацыя ключавых аб'ектаў. Да іх адносяцца электрастанцыі, гарадзкія сыстэмы водазабесьпячэньня, дзяржаўныя лідэры і г.д. Таксама ім даручана схаваць на амэрыканскай зямлі перад пачаткам вайны ядзерную зброю. Калі вы паглядзіце на шашу Олд Аўгуста на мапе, то ўбачыце, што яна разьмешчана ў сельскай лясістай мясцовасьці прыкладна ў дзьвюх мілях на ўсход ад цеплаэлектрастанцыі Макінтош. Такім чынам, давайце ўявім такую сытуацыю: трое маладых турыстаў-мужчын прызыўнога ўзросту з “былога” Савецкага Саюза за рулём Nissan Pathfinder а 1-й гадзіне ночы ў нядзелю з лыжнымі маскамі і чорнымі шаўковымі панчохамі, рыдлёўкай, кусачкамі і мачэтэ . Іх мэта – гэта не начны клюб ці бар. Яны едуць да “канца шашы". Па іх прыладах можна меркаваць, што яны будуць праразаць шлях праз кустоўе, капаць яму і рэзаць правады. І яшчэ адна дэталь: уздоўж шашы Олд Аўгуста праходзяць лініі электраперадач. Прачытайце ў наступным урыўку, што кажа палкоўнік ГРУ Станіслаў Лунёў пра расейскія ядзерныя прылады, якія захоўваюцца на тэрыторыі ЗША:
Усталяваньне аднаго з гэтых прыстасаваньняў – складаная задача. Бомбы, для таго каб захоўвацца ў бясьпецы, патрабуюць невялікую колькасьць энэргіі. Напрыклад, спэцыялісту ГРУ, магчыма, прыйдзецца правесьці вельмі маленькі провад да крыніцы электрычнасьці, такой як электракабэль, а затым далучыць яго да зброі. Правады могуць быць праведзеныя на адлегласьць у сто мэтраў ад зброі альбо больш. Правады дастаткова малыя для таго каб лёгка зламацца, калі хтосьці дакранецца да іх альбо паспрабуе прайсьці ўздоўж да іх крыніцы. На выпадак страты электрасілкаваньня ёсьць акумулятар. (Through the Eyes of the Enemy, стар. 26)
Па словах Лунёва, супрацоўнікаў ГРУ пасылалі знаходзіць патаемныя месцы для расейскай ядзернай зброі на амэрыканскай зямлі. Адзін з гэтых відаў зброі – РА-115 – партатыўная ядзерная зброя, прызначаная для выкарыстаньня на пачатку вайны супраць амэрыканскіх лідэраў і іншых мэтаў, якія маюць стратэгічнае значэньне. Як растлумачыў Лунёў: “правезьці ядзерную зброю ў ЗША надзіва лёгка: або праз мэксыканскую мяжу, або з дапамогай невялікай транспартнай ракеты, якая можа незаўважна прасьлізнуць, калі будзе запушчана з расейскага самалёту”.

Што датычыцца знаходжаньня ў падазраваных рыдлёўкі, то перабежчык ГРУ Сувораў патлумачыў, што рыдлёўка (або лапа) зьяўляецца “важнай зброяй” савецкага спэцназу. Па словах Суворава, рыдлёўка – выдатная прылада для катаваньняў зьняволеных, каб “адразаць вушы і пальцы, цэліць ахвярам у печань і выконваць над чалавекам на допыце ўвесь каталёг непрыемных апэрацый”.

Усё гэта выклікае падазрэньне, што Расея рыхтуецца напасьці на Злучаныя Штаты. Гэта цалкам лягічна, што расейцы разам з камуністычным Кітаем толькі чакаюць краху эканомікі ЗША. Яны спадзяюцца, што амэрыканцы павярнуцца адзін супраць аднаго. Акрамя таго, яны спадзяюцца, што амэрыканскія абарончыя сыстэмы перастануць абслугоўваюцца. Несумненна, што амэрыканцы ня дзейнічаюць мудра. Амэрыканскі ўрад марнуе занадта шмат грошай. Мы працягваем спаўзаць да банкруцтва.

У заключэньне я хацеў бы працытаваць мужную блогерку з Масквы:
Я не Касандра. Я ні на хвіліну не кансьпіроляг. Але з канца ліпеня 2001 года я чакала, што дзесьці ў сьвеце рыхтуецца буйны тэракт. У мяне ёсьць свая сыстэма распазнаваньня такіх падзеяў. Проста я назіраю, супастаўляю і раблю высновы.У прыватнасьці, зь сярэдзіны 1990-х заўважыла, што калі на экране тэлевізару пачынае мільгаць адна вельмі важная асоба, у сьвеце адбываецца тэракт (сьмяротнік ў Ізраілі, выбух сьвідравін ці трубаправоу ў Іраку) ... Графікаў з дадзенымі я не малявала, але вось пабачу гэтую морду на экране і думаю, дзе рване на гэты раз? І я ні разу не памылілася. Пасьля зьяўленьня гэтай вядомай VIP-асобы абавязкова здаралася нейкая брыдота. Паколькі гэтая VIP-асоба даўно мае беспасярэднія адносіны да спэцслужбаў, гэта ня дзіўна. Дык вось. Гэты пэрсанаж раптам вылез на экраны ў канцы ліпеня 2001 г. і мільгаў там увесь жнівень. Я падумала, няўжо будзе вайна? Таму што гэты пэрсанаж можа зрабіць і такое. 11 верасьня 2001 года каля 5 гадзін па маскоўскім часе я зразумела, што зноў не памылілася. Гэтая морда ніколі не зьяўляецца проста так. Адным словам, Intelligenti satis et sapienti sat – таму, хто разумее, дастаткова, каб здагадаецца, пра каго я кажу.
Сярод адважных вальнадумных расейцаў гэты камэнтар быў прызнаны адным зь лепшых блогаў дня на http://www.besttoday.ru/subjects/225.html.

17 верасьня 2010

Copyright © 2010 J.R. Nyquist
Those Who Know Will Understand

No comments: