Pages

2010-08-13

Значэньне рэвалюцыі

Спроба разбурыць любую палітычную сыстэму непазьбежна супадае са спробай разбурыць эканоміку гэтай сыстэмы. Эканамічны сабатаж – гэта ня выдуманая дзейнасьць неіснуючых груп. Гэта дзейнасьць сапраўдных ворагаў, як зьнешніх, так і ўнутраных. Паглядзіце на гульцоў падчас іх працы. Падумайце, якія дзяржавы маніпулююць коштамі на нафту, збожжа, стратэгічныя мэталы? Запытайце ў сябе: якая ў іх мэта? Навошта яны гэта робяць? Яны жадаюць павысіць узровень жыцьця ў сваіх краінах, або спрабуюць зьнізіць узровень жыцьця ў Злучаных Штатах? У нядаўняй прамове 13 жніўня Дэвід Горавіц сказаў: “Мы вядзем вайну як з унутранымі, так і са зьнешнімі ворагамі, якія імкнуцца нас зьнішчыць”. Горавіц атрымаў прэмію за жыцьцёвыя дасягненьні ад Фундацыі амэрыканскай моладзі. Калі хто і разумее ўнутранага ворага Амэрыкі, то гэта менавіта Горавіц. Яго выхавалі камуністы, але ён парваў з левымі, як толькі пабачыў іх сапраўдны твар.

Хто ж тыя ворагі, пра якіх кажа Горавіц? Большасьць амэрыканцаў ня ў стане адказаць на гэтае пытаньне, бо неназваны вораг не зьяўляецца адкрыта, каб прама напасьці на нашу сыстэму. Так, ёсьць ісламісты. Але гэта толькі фасад. У дадзеным выпадку сапраўдны вораг – гэта левыя, якія вызнаюць таталітарную ідэалёгію. Каб зразумець, як дзейнічае гэты вораг, трэба зразумець канцэпцыю “рэвалюцыі” і тое, як яна прымяняецца да сёньняшніх падзеяў.

Гісторыя вучыць, што рэвалюцыі ўзьнікаюць пэрыядычна. Часта рэвалюцыі становяцца наступствам фінансавых крызысаў і войнаў. Такім чынам, каб зрабіць рэвалюцыю, рэвалюцыянэрам трэба зьвярнуць увагу на крызысныя сытуацыі і войны. Марксісты былі першымі, хто сьвядома плянаваў свае дзеяньні, зыходзячы з чаканьня немінучага эканамічнага краху, а Ўладзімір Ленін быў першым, хто пасьпяхова выкарыстаў сыстэмны крызыс для захопу ўлады.

У кастрычніку 1920 года Ленін вызначыў сваю рэвалюцыйную пазыцыю наступным чынам:
“... рэвалюцыянэр не зьяўляецца рэвалюцыянэрам, калі ён мае хоць нейкую сымпатыю да гэтага сьвету. Ён не павінен вагацца адносна зьнішчэньня любой пазыцыі, любога месца або чалавека ў сьвеце. Ён павінен ненавідзець усіх і ўсё аднолькавай нянавісьцю. Найгорш для яго – мець сувязі з бацькамі, сябрамі або каханымі; пад уплывам гэтых сувязяў ён больш не зьяўляецца рэвалюцыянэрам”.
Ленін адрокся ад таго, што ён называў “буржуазнай маральлю”, якая грунтавалася на Божых запаведзях. “Мы, вядома, ня верым у Бога”, – тлумачыў ён. Камуністы імкнуцца да зьнішчэньня буржуазіі. “Такім чынам, – кажа Ленін, – наша мараль зыходзіць з інтарэсаў клясавай барацьбы...” Нацкоўваньне адной клясы на іншую зьяўляецца асновай рэвалюцыі, у якой “партыя авангарду” на чале зь Леніным захоплівае ўладу. Гэта становіцца магчымым з-за абвастрэньня эканамічнага крызысу. Як толькі капіталісты будуць пасьпяхова абвінавачаныя і апаганеныя, авангард прыгнечаных зможа аб'яднаць масы для скіданьня капіталізму і зьнішчэньня капіталістычнай клясы (на карысьць невялікай клікі рэвалюцыйных актывістаў).

Аднак, іх амбіцыі ў дадзеным выпадку не абмяжоўваюцца захопам улады ў адной краіне. Клясавая барацьба, як казаў Ленін, павінна распаўсюдзіцца на іншыя краіны. “Дыктатура пралетарыяту” павінна авалодаць усім сьветам”. Сталін пісаў, што гэта была адпраўная кропка ленінізму. Вы ня проста скідаеце цара і спыняецеся на гэтым. Вы працягваеце скідаць ўрады, пакуль усе дзяржавы не апынуцца пад вашай дыктатурай. Ленін пісаў пра сусьветную сыстэму, “не абмежаваную ніякімі законамі і абсалютна не зьвязаную ніякімі правіламі, якая абапіраецца толькі на сілу”. Ён прапанаваў новую мараль, якая “служыць разбурэньню старога ... грамадзтва”.

Юджын Лаянз аднойчы напісаў: “Расея – гэта краіна, акупаваная ўнутраным ворагам”. Гэта было дасягненьне Леніна. Менавіта ён пабудаваў дзяржаву, заснаваную на тэрарызьме. Кіраўнік ленінскай тайнай паліцыі Фелікс Дзяржынскі тлумачыў гэта так: “Мы стаім за арганізаваны тэрор”. Інструмэнтам тэрору, безумоўна, была “Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам” (ЧК). Урэшце рэшт гэтая арганізацыя атрымала назву “Камітэт дзяржаўнай бясьпекі” (КГБ), а цяпер яна называецца "Фэдэральная Служба Бясьпекі" (ФСБ). Цяперашні расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін быў кадравым афіцэрам КГБ, а потым – дырэктарам ФСБ. Гэтая арганізацыя дагэтуль працягвае служыць Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, якая дзейнічае падпольна і працягвае кантраляваць Усходнюю Эўропу праз свае асяродкі ва ўрадах, прамысловасьці і культуры. Іншымі словамі, Халодная вайна ня скончылася. Камунізм не памёр. Ён толькі атрымаў магчымасьць больш глыбокага пранікненьня на Захад праз фасад “кантраляванай дэмакратыі” і “капіталізму”. З моманту свайго ўзьнікненьня Расейская Фэдэрацыя падтрымлівала (калі таемна, а калі і адкрыта) камуністычныя партыі, перадавыя групы і камуністычныя ўрады па ўсім сьвеце. Аб гэтым факце можна даведацца з кніг журналісткі Яўгеніі Альбац (глядзіце The State Within a State: The KGB and its Hold on Russia – Past, Present and Future) і з рэпартажаў навінаў, дзе гаворыцца аб нарошчваньні ўзброенага патэнцыялу Вэнэсуэлы, новых прапановах па навучаньні кубінскіх вайскоўцаў і пастаўках зброі Кітаю. Масква па-ранейшаму падтрымлівае ўзбраеньнямі сваіх старых савецкіх сатэлітаў. Тым часам, амэрыканцы ваююць з тэрарызмам у Аўганістане. Цікавая перастаноўка, хоць некаторым ужо надакучыла зьвяртаць на гэта увагу .

Задачай расейскіх кіраўнікоў, як і Леніна, зьяўляецца разбурэньне Злучаных Штатаў (як апошняга дыназаўра капіталізму). Паколькі на Захадзе працы Леніна ніколі старанна не вывучаліся, там няма агульнага разуменьня таго, што Ленін выступаў за выкарыстаньне капіталізму для яго ж разбурэньня; што ён ухваляў вяртаньне да капіталістычных формаў вытворчасьці і гандлю, для таго каб павесіць буржуазію. На пытаньне, дзе ён знойдзе вяроўку такой даўжыні, каб павесіць такую колькасьць людзей, Ленін адказаў, што капіталісты самі прададуць яе бальшавікам.

Захад раззброіўся псыхалягічна. Няма сэнсу ў працягу барацьбы, ня мае значэньня, што сацыялізм выказвае намеры разбурыць заходнюю сыстэму законнасьці і свабоды. Мы шмат чуем аб “правах”, але вельмі мала – аб абавязках і абавязальніцтвах. Тут мы апынаемся ў вымярэньні інфармацыйнай вайны. Калі некаторая частка насельніцтва лічыць, што грамадзтва павінна даць яму пэўныя выгоды, а палітычная сыстэма зьяўляецца дэмакратычнай, то людзі могуць галасаваць за любых дэмагогаў, што абяцаюць забясьпечыць іх гэтымі дабротамі. Па меры таго, як рух за павелічэньне выгод набірае абароты, урад аказваецца аблытаным абавязальніцтвамі, якія гарантуюць яго наступнае банкруцтва і каляпс. Такім чынам, перамога ленінскай рэвалюцыі гарантаваная.

У часы абавязкаў, пад кіраўніцтвам рэжыму абавязацельстваў у ЗША было тры ўрадавыя дэпартамэнты: Дзяржаўны дэпартамэнт, Ваенны дэпартамэнт і Міністэрства фінансаў. Не было міністэрстваў навучаньня, кармленьня або расьсяленьня людзей; не было міністэрстваў клопату аб хворых і старых. Людзі самі адказвалі за сябе: кармілі сябе, клапаціліся пра сваё жыльлё, выхаваньне і адукацыю сваіх дзяцей, пра хворых і састарэлых сваякоў. Прыцягненьне дзяржаўнага ўраду да вырашэньне гэтых праблем – гэта нешта новае, што вырастае з паталягічнага разрастаньня правоў і памяншэньня абавязкаў. Дзьве апошнія зьявы пры іх надзвычайным разьвіцьці азначаюць кампанію эканамічнага сабатажу супраць сыстэмы ў цэлым.

Больш таго, узьнікае сур'ёзнае скрыўленьне дзяржаўнага розуму. Год за годам дзяржаўныя дзеячы надаюць усё больш часу няўдачнікам і няўротыкам, колькасьць якіх пастаянна расьце. Яны выглядаюць “прыгнечанымі” несправядлівай сацыяльнай сыстэмай, якую па гэтай прычыне трэба выправіць. Паступова “прыгнечаныя” становяцца галоўным клопатам кіраўніка дзяржавы, засланяючы традыцыйныя задачы кіраўніцтва. Сыстэма больш не засноўваецца на рэлігійных альбо гістарычных падмурках, а пачынае кіравацца прынцыпамі эгалітарызму, “роўнасьці” і “сацыяльнай справядлівасьці”. На самой справе паўсюдна адбываецца наступнае: прадуктыўнаму грамадзяніну прад'яўляюцца ўсё большыя патрабаваньні з мэтай забесьпячэньня непрадуктыўнага. Тысячы год бездапаможнае немаўлятка забясьпечвалі яго бацькі. “Ад кожнага – па здольнасьцях, кожнаму – па патрэбах”. Гэта ня проста лёзунг Карла Маркса. Гэты прынцып паказвае, як дзейнічае сям'я. Бездапаможнае немаўля забясьпечваюць здольныя бацькі. Калі бацькі старэюць, дзіця клапоціцца пра іх. Але калі ўжыць гэтую ідэальную мадэль да грамадзтва ў цэлым, сям'я разваліцца, а некаторыя дзеці ніколі ня стануць дарослымі. Яны проста ператворацца ў людзей, якія пастаянна знаходзяцца пад апекай дзяржавы. Уявіце сабе наступствы, у прыватнасьці, для сям'і. Жанчына больш не абавязана быць жонкай і маці, мужчына ўжо не зьяўляецца здабытчыкам, а дзіця перастае слухацца бацькоў. У большасьці штатаў сямейны суд фактычна пазбавіў мужчын бацькоўскіх правоў, і адзінай падтрымкай для жанчыны стала дзяржава. На сёньняшні дзень муж стаў непатрэбны, таму што дзяржава зьяўляецца мужам кожнай жанчыны і бацькам кожнага дзіцяці. Бацькоўскі рухавік грамадзтва быў разабраны па частках. Цяпер роля дзіцяці – ня слухацца, а супраціўляцца. Але нават зараз найбольш жахлівая шкода яшчэ ня бачна: скарачаюцца выдаткі на нацыянальную бясьпеку, і ўсе рэсурсы спажываюцца ў разгуле арганізаванага рабаваньня. Паколькі такая сыстэма пажырае рэальныя прадуктыўныя грамадзкія ўтварэньні, краіна губляе жыцьцяздольнасьць, зьмяняе кірунак разьвіцьця і раззбройвацца. Трэба абараняць дзяцей ад дрэнных бацькоў, жанчын – ад дрэнных мужчын, а працоўных – ад дрэнных працадаўцаў. Усе рэсурсы дзяржавы мабілізуюцца на абарону прыгнечаных, а нацыянальнай бясьпецы застаюцца рэшткі. Першачарговай задачай становіцца накарміць галодных і зьнішчыць капіталізм.

Маніфэстам становіцца рэвалюцыя. Спроба разбурэньня любой палітычнай сыстэмы непазьбежна зьвязаная са спробамі разбурэньня адпаведнай эканамічнай сыстэмы. Эканамічны сабатаж – гэта ня выдуманая дзейнасьць нейкіх неіснуючых груп. Усё гэта адбываецца вакол нас.

13 жніўня 2010

Copyright © 2010 J.R. Nyquist
The Meaning of Revolution

No comments: