Сёньняшнія вулічныя пратэсты супраць Уол-Стрыт паказваюць, што многія грамадзяне абвінавачваюць Уол-стрыт у эканамічных цяжкасьцях у краіне. Нават прэзыдэнт ЗША выказаў спачуваньне пратэстуючым. У апошнія дні пратэстоўцы змагаліся з паліцыяй на Манхэтане з крыкамі “Не! Мы ня пойдзем!” Гэтыя дзеці Амэрыкі верагодна лічаць, што традыцыйная крыніца амэрыканскага росквіту зьяўляецца прыстанішчам зла. Гэты пункт гледжаньня быў абагулены ў 2010 годзе у дакумэнтальным фільме пад назвай “Унутраная праца”. Фільм абмалёўвае “сыстэматычную карумпаванасьць Злучаных Штатаў сфэрай фінансавых паслуг...” Большасьць крытыкаў далі фільму высокую ацэнку. Але эканамічны рэдактар выданьня “Barrons” Джын Эпштэйн у сваім аглядзе ў кастрычніку 2010 года папярэдзіў чытачоў, што абурэньне дакумэнтальнага фільму было “ня верна адрасаваным”. Тыя, хто глядзелі фільм, піша Эпштэйн, “па-ранейшаму застануцца з цьмяным уяўленьнем карэнных прычын таго, што адбылося, і такім жа цьмяным разуменьнем таго, што павінна быць зроблена, каб прадухіліць яго паўтарэньне”. Людзі, якія зрабілі фільм, не былі фінансавымі экспэртамі.